Logo Polskiego Radia
Print

У ПНР важныя пасады займалі асобы, зьвязаныя з савецкай СМЕРШ

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.03.2017 12:04
Многія з гэтых сувязяў не былі парваныя таксама ў незалежнай польскай дзяржаве.
foto: pixabay.com

У 80-ыя гады многія важныя пасады ў партыйна-дзяржаўным апараце ПНР, а таксама ў арміі займалі колішнія агенты Вайсковай інфармацыі, якая падпарадкоўвалася савецкім спэцслужбам. Гэтыя сувязі не былі парваныя таксама ў незалежнай Польшчы – піша ў выданьні «WSieci» гісторык Пётр Гантарчык (Piotr Gontarczyk).

Аўтар нагадвае гісторыю структуры Вайсковая інфармацыя Войска Польскага і даказвае, што ад самага пачатку яна была непасрэдна залежная ад Савецкага Саюзу. Афіцэры, якія ў ёй служылі, у пераважнай большасьці падпарадкоўваліся савецкай ваеннай контрвыведцы – СМЕРШ. Не ўдалося гэтага зьмяніць, нягледзячы на просьбы галоўнакамандуючага арміі ген. Бэрлінга, які слаў запыты па гэтым пытаньні савецкаму камандзіру ген. Жукаву.

Структура «Вайсковая інфармацыя» ад самага пачатку была часткаю савецкай СМЕРШ, хаця яе чальцы апраналіся для камуфляжу ў польскія мундзіры. На самой справе Вайсковая інфармацыя, а пазьней Вайсковыя інфармацыйныя службы былі прадаўжэньнем савецкіх спэцслужбаў да канца існаваньня Польскай Народнай Рэспублікі.

Гісторык упэўнены, што многія яе функцыянэры засталіся на важных пасадах у 80-ыя гады, а нават і пазьней. Самы вядомы агент бясьпекі – гэта, канешне, Войцех Ярузэльскі, мянушка «Вольскі». У 80-ыя гады – І сакратар польскай кампартыі, а пазьней прэзыдэнт. Іншыя асобы, зьвязаныя з Вайсковай інфармацыяй – гэта генэралы Часлаў Кішчак і Флёрыян Сівіцкі.

WSieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт