Logo Polskiego Radia
Print

Лех Валенса - ахвяра спэцслужбаў ці „сексот”?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.02.2017 15:15
Былы прэзыдэнт ня можа выкарыстоўваць люстрацыйнага прысуду ў якасьці інструмэнту барацьбы з праціўнікамі.
Photo: PAP/Adam Warżawa

Паводле экспэртызы, якую ўчора прадставіў Інстытут нацыянальнай памяці, у 1970-1976 гадах Лех Валенса быў агентам Службa бясьпекі камуністычнай Польшчы (СБ). Выданьне „Dziennik Gazeta Prawna” задумоўваецца аб магчымых прававых наступствах прадстаўленай учора інфармацыі.

Нагадаем, што ў сваім рашэньні ад 11 жніўня 2000 году Люстрацыйны суд вырашыў, што дэклярацыя Валэнсы, які запэўніваў, што не супрацоўнічаў з СБ, гэта праўда. Акрамя таго, 16 лістапада 2005 году Інстытут нацыянальнай памяці прысвоіў былому прэзыдэнту статус пацярпелага.

Ян Альшэўскі кажа, што люстрацыйны працэс, які праводзіўся ў выбарчым рэжыме, меў вельмі абмежаваны характар. Нагадаем, Альшэўскі, будучы кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Польшчы, падобным чынам як Валэнса дадвяргаўся выбарчай люстрацыі.

Тым ня менш, тагачасныя правілы ўжо ня дзейнічаюць. Няма таксама магчымасьці падаць касацыю на пастанову Люстрацыйнага суду ў Вярхоўны суд. Падобным чынам выглядае справа прызнаньня былому прэзыдэнту статусу пацярпелага.

„Калі дакумэнт не адпавядае сапраўднасьці, установа, якая яго выдала (Інстытут нацыянальнай памяці - рэд.) мае права ануляваць яго дзеяньне”, - лічыць судзьдзя Багуслаў Нізеньскі (Bogusław Nizieński). Аднак пасьля навэлізавыі закону аб ІНП з 2007 году, гэткі статус ўжо не існуе.

І хоць у аспэкце прысуду з 2000 году Валэнсу надалей нельга лічыць чалавекам, які прыхаваў факт супрацоўніцтва, то гэты прысуд ня можа быць даўжэй інструмэнтам барацьбы з праціўнікамі, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт