Што прынясе перамір’е ў Сырыі?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        30.12.2016 14:12
                    
                                 
                
                
                    Сырыйскі рэжым ды частка паўстанцаў пагадзіліся на замірэньне.
                
                
                    
                         Foto: EPA/SANA /PAP
Foto: EPA/SANA /PAP
                     
                
                
                
               
                
                         Гарантамі міру выступяць Расея ды Турэччына. Тэму асьвятляе штодзёнка “Gazeta Wyborczа”. 
Выданьне піша, што спыненьне агню ў Сырыі абвясьціў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Маўляў бакі падпісалі тры дакумэнты: пагадненьне аб спыненьні агню на тэрыторыі Сырыі паміж урадам і апазыцыяй, сьпіс мэханізмаў, якія гарантуюць замірэньне, а таксама дэклярацыю аб намерах пачаць палітычныя перамовы, каб завершыць канфлікт. Інфармацыю пацьвердзіла турэцкае міністэрства замежных спраў, сырыйская апазыцыя ды урадавае войска.
Выданьне зазначае, што цяперашняе замірэньне нясе надзею на завяршэньне грамадзянскай вайны ў Сырыі, якая доўжыцца з 2011-га году, у якой загінула больш за 300 тысяч чалавек.
Разам з тым, зазначае выданьне, да стабільнага міру яшчэ далёка. У першую чаргу таму, што гаранты міру – Расея ды Турэччына, не здольныя цалкам кантраляваць сілы ўцягнутыя ў гэты канфлікт. Апроч таго перамір’е не датычыць шэраг уплывовых груп, сярод якіх баявікі Ісламскай дзяржавы ды фронту аль-Нусра, курды, піша польскае выданьне.
юл