«Тутэйшым» – 30 гадоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        07.12.2016 19:34
                    
                                 
                
                    
                
                
                    У сьнежні 1986 году ў менскім інтэрнаце ўзьнікае Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».
                
                
                    
                         Logofag/flickr.com/Commercial use allowed
Logofag/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                         У той час яшчэ існаваў Савецкі Саюз. Кнігі цэнзураваліся, а маладыя творцы ня мелі магчымасьці выдаваць свае зборнікі, асабліва, калі не былі сябрамі пісьменьніцкіх саюзаў.
У такіх умовах у сьнежні 1986 году ў інтэрнатаўскім пакоі Анатоля Сыса ў Менску ўзьнікае Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», якое адыграла значную ролю ня толькі ў творчым, але і ў палітычным жыцьці Беларусі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя.
Згаданы ўжо Анатоль Сыс, Адам Глёбус, Сяргей Дубавец, Алесь Бяляцкі, Пятро Васючэнка, Сяргей Шупа й Людміла Рублеўская – гэта й так далёка ня ўсе прозьвішчы беларускіх пісьменьнікаў, якія былі зьвязаныя з «Тутэйшымі».
Іх творчы шлях пазьней склаўся па-рознаму, але ўсе яны пачыналі менавіта ў гэтай літаратурнай суполцы, якая ўзьнікла 30 гадоў таму.
Адным з удзельнікаў «Тутэйшых» быў таксама Сяргей Кавалёў – сёньня прафэсар, выкладчык Аддзяленьня беларускай філялёгіі Люблінскага ўнівэрсытэту імя Марыі Складоўскай-Кюры. Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце гукавы файл