«Эўгеніка» й Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        18.11.2016 14:06
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            2016-11-17 POLONIA Paharely Ales - eugenika i BChD.mp3
                                        
                    У 20-30-я гады мінулага стагодзьдзя на «эўгеніку» глядзелі як на інтэлектуальную «манну нябесную» - кажа экспэрт.
                
                
                    
                         photo: radyjo.net
photo: radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         
На старагрэцкай мове «эўгенэс» – гэта «добра народжаны». Тэрмін «эўгеніка» быў уведзены ў ІІ палове ХІХ стагодзьдзя мэдыкам і спэцыялістам па навуках аб чалавеку, а прыватна сваяком Чарлса Дарвіна, Франсісам Гальтанам.
Першапачаткова гэты рух настойваў на пазытыўных мэтах – на паляпшэньні генэтычных якасьцяў чалавека й грамадзтва.
Аднак нашае разуменьне «эўгенікі» сфармавалася перш за ўсё досьведам Другой сусьветнай вайны, калі праводзіліся жудасныя практыкі прымусовай стэрылізацыі ці эўтаназіі людзей, якіх нацысты лічылі непаўнавартаснымі. Генацыд, Галякост – гэта ўсё выклікала, што слова «эўгеніка» набрала выключна адмоўнага значэньня.
Варта аднак згадаць – кажа Алесь Пагарэлы з Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук у Варшаве – што ў 20-30-я гады мінулага стагодзьдзя на «эўгеніку» глядзелі як на такую інтэлектуальную «манну нябесную», як на сродак выратаваньня чалавецтва ў крызысных сытуацыях, вынайдзены нэўтральнымі навукоўцамі, зусім не закранутымі нейкімі ідэалягічнымі фактарамі.
Таму левыя й правыя, кансэрватары й лібэралы ў той пэрыяд падзялялі гэтыя эўгенічныя ўяўленьні.
Сюжэт у далучаным гукавым файле.
Яраслаў Іванюк