Logo Polskiego Radia
Print

Падзеі восені 1918 года былі ў Польшчы сапраўдным паўстаньнем

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.11.2016 08:14
Нічога не прыйшло само сабою, незалежнасьць патрабавала сумеснай працы ўсіх асяродзьдзяў.
www.pixabay.com

На Сьвята незалежнасьці 11 лістапада польскія выданьні, канешне, закранаюць тэму, зьвязаную з падзеямі 1918 года, калі Польшча стала незалежнай дзяржавай. Зь цікавага і даволі нечаканага боку апісвае гэтыя здарэньні выданьні «Tygodnik Powszechny». Гісторык Тадэвуш Альшаньскі разважае, чаму падзеі, якія пачаліся восеньню 1918 года, не былі названыя ў польскай гістарыяграфіі паўстаньнем? А гэта ж было самае ўдачнае з усіх польскіх паўстаньняў, якія ладзіліся з мэтай здабыць незалежнасьць.

У 1918 годзе было менавіта паўстаньне – піша аўтар – узброены пераварот, наладжаны, каб захапіць уладу, пераняць яе ад захопнікаў. Мэты былі нават рэвалюцыйныя. Часам у Польшчы прадстаўляюць гэты час як выключнае спрыяньне вонкавых акалічнасьцяў. Так сапраўды было, але нічога не прыйшло само сабою, незалежнасьць патрабавала сумеснай працы і супрацоўніцтва ўсіх асяродзьдзяў, у тым ліку блізкага супрацоўніцтва нацыянал-дэмакрата Рамана Дмоўскага і яго апанэнта сацыяліста Юзэфа Пілсудскага.

Заслугі Дмоўскага ў пераконваньні заходняга сьвету, што польская дзяржава стала фактам, немагчыма пераацаніць. Але і яму нічога не ўдалося б дасягнуць, калі б на Вісьле не было ўжо дзяржавы. Украінцы і беларусы таксама мелі ў Парыжы сваіх эфэктыўных перамоўцаў, але за імі не стаяла сіла.

Тыя змаганьні за незалежнасьць былі пэрыядам рэдкай для палякаў нацыянальнай згоды. Кіруючым удалося пазьбегнуць грамадзянскай вайны, якая была магчымай. А такі канфлікт мог бы скончыцца як ва Ўкраіне: катастрофай. Украінцы распачалі грамадзянскую вайну перад змаганьнем з вонкавым ворагам і прыйшлося ім з-за гэтага чакаць незалежнасьці яшчэ 70 гадоў.

Tygodnik Powszechny/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт