Logo Polskiego Radia
Print

У. Макей дыпляматычна адказвае на пытаньні палякаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.10.2016 13:41
Пасьля візыту міністра Макея ў Варшаву палякі пачалі сур'ёзна казаць пра адлігу зь Беларусяй.
Уладзімер МакейУладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by

Выданьне «Rzeczpospolita» друкуе на цэлую паласу інтэрвію з міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем, які нядаўна наведаў Варшаву.

Журналіст выданьня закранае розныя праблемы ў адносінах Польшчы і Беларусі. Гэта, між іншым, Саюз палякаў у Беларусі. «Мы не адмовімся ад вырашэньня гэтай праблемы, – кажа Макей. – Па гэтым пытаньні мы ўтрымліваем сьціслыя кантакты з польскім МЗС, амбасадай, раней ці пазьней праблема будзе вырашана. Мы хочам, каб грамадзяне Беларусі, палякі па паходжаньні, маглі вывучаць польскую мову, літаратуру, культуру».

Беларусь вядзе перамовы з Эўрапейскім Зьвязам аб лібэралізацыі візавай сыстэмы і рэадмісіі. Ужо падрыхтаваны законапраект, які дазволіць грамадзянам іншых дзяржаў, у тым ліку ЭЗ, прыяжджаць у Беларусь бязь візаў, – дадае міністар. Беларускія ўлады імкнуцца да нармалізацыі адносін з ЭЗ, паколькі бяз гэтага заходнія банкі і прадпрыемствы ня змогуць дзейнічаць у Беларусі. «Мы гатовыя да дыялёгу з Захадам, нават у такіх далікатных сфэрах, як разьвіцьцё дэмакратыі і правы чалавека», – адзначае Макей.

У інтэрвію паяўляецца таксама тэма сыстэм супрацьпаветранай абароны “Іскандэр”. Макей адзначае, што Беларусь набыла ў Расеі “Іскандэры”, і што гэта беларускія, а не расейскія сыстэмы.

Для Польшчы ў адносінах зь Беларусяй асабліва важная гісторыя, між іншым, пошук гэтак званага катынскага сьпісу і будаўніцтва ваенных могілак у Курапатах – гаворыць журналіст. У адказ чуе, што па даручэньні Лукашэнкі вяліся пошукі сьпісу ў беларускіх архівах, але дакумэнту там няма. У сваю чаргу нельга Курапаты назваць месцам, дзе спачываюць польскія жаўнеры. Магчыма, там ёсьць астанкі паасобных польскіх грамадзян, але на дадзеным этапе немагчымае будаўніцтва там польскіх могілак, – кажа Макей.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт