Logo Polskiego Radia
Print

Смалянчук: Цяжка было спадзявацца адназначнай перамогі ВКЛ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.09.2016 14:36
  • 2014-09-07 Smalanczuk Ales Bitva pad Vorsza PzP.mp3
Бітва пад Воршай была найбуйнейшай падчас вайны Маскоўскай дзяржавы зь ВКЛ з пачатку ХVІ стагодзьдзя.
Wikipedia/Hans Krell/Public Domain

8-га верасьня адзначаецца 502-я гадавіна Аршанскай бітвы. Гэта была найбуйнейшая бітва падчас вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім з пачатку ХVІ стагодзьдзя.

Над рэчкай Крапіўнай непадалёк Воршы сабраліся зусім непараўнальныя сілы – 80 тысяч па баку Масквы й усяго 30 тысяч па баку Вялікага Княства Літоўскага.

Яшчэ да аршанскай бітвы маскоўскія войскі панесьлі некалькі меншых параз, аднак – як кажа беларускі гісторык Алесь Смалянчык – перад самой бітвай напэўна цяжка было спадзявацца адназначнай перамогі гетмана ВКЛ Канстанціна Астроскага.

У далучаным гукавым файле слухайце гутарку з гісторыкам.

Яраслаў Іванюк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт