Беларускі погляд на прыёмныя сем'і
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.07.2016 06:07
90% дзяцей зь дзіцячых дамоў за першыя 5 год ня ў стане стварыць самастойнае жыцьцё.
Foto: pixabay.com
Дзеці з прыёмных сем’яў наадварот. Нягледзячы на гэта ў Беларусі ўзяты курс на тое, каб мінімізаваць эмацыйную прывязанасьць паміж дзецьмі ды апекунамі ў прыёмных сем’ях. Дайшло да таго, што нельга выкарыстоўваць словы тата ды мама, кажа наш сёньняшні госьць.
Папярэднім разам мы распавядалі пра тое, што ў Беларусі вырасла практыка адбору дзяцей зь сем’яў. Найчасьцей гэта датычыць праблемных сем’яў, малазабясьпечаных. Аднак ёсьць выпадкі, калі такое робіцца з асобамі, якія выступаюць супраць улады або змагаюцца за свае правы.
Што адбываецца зь такімі дзецьмі потым ды як ставяцца да такой практыкі прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, якія дапамагаюць шматдзетным ды прыёмным сем’ям? Пра гэта мы размаўляем з нашым сёньняшнім госьцем Леанідам Скарабагатым, бацькам 9 дзяцей. Зь ім размаўляе Юры Ліхтаровіч
поўную размову слухайце ў гукавым файле