Беларускі гістарычны зборнік вывучыў беларуска-кітайскія адносіны
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.07.2016 13:24
-
2016-07-13 POLONIA Miranovicz Jauhien pra 25 hadou bielaruska-kitajskich adnosinau.mp3
"Канстурктыўнае партнэрства" на працягу 2004-2014 гадоў вывучае прафэсар Яўген Мірановіч.
radyjo.net
Беларускі гістарычны зборнік, які выдаецца ў Беластоку Беларускім гістарычным таварыствам з паловы 90. гадоў мінулага стагодзьдзя, гэта ня толькі месца, дзе публікуюцца вынікі гістарычных дасьледваньняў, датычных даўніх вякоў.
Усё часьцей на старонках зборніка зьяўляюцца артыкулы з навейшай гісторыі ці паліталёгіі.
У новым нумары, які выйшаў з друку на пачатку ліпеня, напрыклад, Антон Каліноўскі піша пра адносіны Ўкраіны зь Беларусьсю паміж дзьвюма ўкраінскімі рэвалюцыямі - у 2004-2014 гадах.
Іншай тэмай займаецца прафэсар Яўген Мірановіч. Ягоны артыкул гаворыць пра чвэрць стагодзьдзя - як сам называе гэта аўтар - "канструктыўнага партнэрства" паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.
Размова ў далучаным гукавым файле.
Яраслаў Іванюк