Школьны аўтобус яднае Барысаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        22.06.2016 17:31
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Гарадзкі актывізм набірае абароты ў Эўропе, і дадзены трэнд не абмінуў і Беларусь.
                
                
                    
                         pixabay.com
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Сацыёлягі кажуць, што дадзеная зьява становіцца моднай у пазытыўным значэньні ды крочыць па гарадах старога кантынэнту. Згодна з формулай: больш дыялёгу з уладамі на тэму якасьці жыцьця ў горадзе. Дадзены трэнд не абмінуў і Беларусь.  
Гарадзкі актывізм лічыцца заходняй зьявай. Яго карані адмыслоўцы шукаюць у розных лякальных ініцыятывах: грамады жыхароў дамоў, грамадзянскія групы, мясцовыя арганізацыі, групы інтарэсаў, якія мабілізуюцца дзеля ўплыву на палітыку горада па розных пытаньнях. Ад сацыяльных і экалягічных па арганізацыю вольнага часу ды гарадзкога асяродзьдзя. Гэтыя групы не настаўленыя на пратэст, толькі на дыялёг з уладай дзеля лепшага кіраваньня горадам. Наступства гэтага мы бачым у эўрапейскіх гарадах, дзе замест чарговых аўтамагістраляў ды велізарных парковак, якія так і ня вырашылі праблемы транспартных коркаў, зьяўляюцца месцы для жыхароў, мінакоў і раварыстаў. Згаданую зьяву можна сустрэць і ў Беларусі. Сёньня мы вам распавядзём пра адзін такі прыклад.
Вось ужо некалькі гадоў у Барысаве дзейнічае ініцыятыва „За чысты Барысаў”. Гэта суполка людзей рознага ўзросту, якія кажуць пра тое, што жыхары Барысава маюць „права на горад”, то бок уплыў на вырашэньне гарадзкіх спраў ды праблем. Пра тое, чым займаецца ініцыятыва ды чаго яны змаглі дасягнуць, мы размаўляем з адным з заснавальнікаў Сяржуком Салашам.
поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч