Чорнае мора не павінна быць расейскім возерам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.05.2016 15:30
                    
                                 
                
                
                    Балгарыя й Румынія заклікаюць NATO стварыць чарнаморскі флёт у адказ на экспансіўныя дзеяньні Расеі ў гэтым рэгіёне.
                
                
                    
                         flickr.com
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг (Jens Stoltenberg) не абверг гэтай прапановы й заявіў аб правядзеньні аналітычных работ. Раней пра неабходнасьць зьмены прысутнасьці альянсу на Чорным моры казаў амэрыканскі дыплямат і намесьнік генэральнага сакратара NATO Аляксандар Вершбоў у сталіцы Балгарыі Сафіі.
Пасьля двух гадоў ад захопу Крыма, Расея перакінула на паўвыспу тысячы сваіх салдат і ваенную тэхніку. Расея прэтэндуе на ролю рэгіянальнага ваеннага лідара і ўспрымае Чорнае мора як сваё ўласнае возера.
Раней якія-колечы ідэі прысутнасьці міжнародных ваенных сіл на Чорным моры сустракаліся з рашучым супрацівам Масквы, а таксама, Турцыі, якая клапоціцца пра ўласныя ўплывы ў дадзеным рэгіёне. Але сытуацыя зьмянілася, бо Анкара цяпер вядзе спрэчку з Масквой за вайну ў Сырыі. Турэцкі прэзыдэнт на сустрэчы са Столтэнбэргам дамагаўся прысутнасьці NATO на Чорным моры. Да ініцыятывы жадае далучыцца Украіна, якая не зьяўляецца сябрам NATO.
Дзеяньні альянсу на Чорным моры абмяжоўвае пагадненьне, у адпаведнасьці з якім, бясьпеку ў рэгіёне могуць забясьпечваць выключна дзяржавы чарнаморскага ўзьбярэжжа. Чарнаморскі флёт маглі б ствараць толькі Румынія, Балгарыя й Турцыя.
Rzeczpospolita/яс