А. Мірановіч: На Захадзе Эўропы цікавяцца праваслаўем у Польшчы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.05.2016 14:43
Прафэсар Антон Мірановіч гісторыяй Праваслаўнай царквы на землях Рэчыпаспалітай займаецца здаўна.
Антон Мірановічradyjo.net
Прафэсар Антон Мірановіч гісторыяй Праваслаўнай царквы на землях Рэчыпаспалітай займаецца здаўна. Гэтай тэмай ён пачаў цікавіцца яшчэ ў 80-я гады мінулага стагодзьдзя.
За сваю навуковую дзейнасьць гісторык у 2005 годзе быў узнагароджаны прэзыдэнтам Польшчы Залатым Крыжом Заслугі. У 2008 годзе за дасьледаваньні гісторыі хрысьціянства ў Беларусі атрымаў ад Беларускага Экзархату Расейскай праваслаўнай царквы ордэн Сьвятых Кірылы і Мяфодзія.
Прафэсар Антон Мірановіч – гэта аўтар шматлікіх кніжак па гісторыі праваслаўя ў Рэчыпаспалітай, у Польшчы, у тым ліку манумэнтальнай кнігі «Праваслаўная царква ў Польшчы».
Большасьць ягоных кніг выйшла на польскай мове. Аднак некаторыя зь іх перакладзеныя на ангельскую. На думку прафэсара Мірановіча, гэта значыць, што на Захадзе Эўропы цікавяцца праваслаўем у Польшчы.
Яраслаў Іванюк
Слухайце далучаны гукавы файл.