Пэнтагон рыхтуецца да канфрантацыі з Расеяй
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.03.2016 15:59
ЗША плянуюць у 2016-2017 гг. павялічыць бюджэт амэрыканскай арміі ва Ўсходняй Эўропе з 800 млн да $ 3,4 млрд.
Sekretarz obrony USA Ash Carter.foto: pl.wikipedia.org/public domain
Паводле кіраўніка Пэнтагону Аштана Картэра (Ashton Carter), нэаімпэрская палітыка ўладаў Крамля, і разам з гэтым мадэрнізацыя ваенных сыстэм і арміі, ставіць Расею ў шэрагу самых вялікіх выклікаў для сусьветнай бясьпекі. У сувязі з гэтым ЗША плянуюць у 2016-2017 гг. павялічыць бюджэт амэрыканскай арміі ва Ўсходняй Эўропе з 800 млн да $ 3,4 млрд.
Картэр у сваім выступе перад сэнацкім камітэтам па ўзброеных сілах тлумачыў, што армія ЗША мусіць прыстасавацца да новых выклікаў і вырашыцца на новыя інвэстыцыі ў ваенным сэктары. „Тады ў нас будзе ўпэўненасьць, што кожны, хто ўвойдзе з намі ў канфлікт, пашкадуе аб гэтым”, - тлумачыў Картэр. „Расея і Кітай зьяўляюцца найбольш стрэсагеннымі канкурэнтамі амэрыканскай перавазе ў некаторых абшарах”, - зазначыў старшыня Пэнтагону.
Толькі ў далейшай частцы Картэр назваў «Ісламскую дзяржаву», а потым атамныя памкненьні Паўночнай Карэі ды Ірану. „Нягледзячы на посьпехі, якія мы дасягнулі ад часу завяршэньня халоднай вайны, Расея няспынна імкнецца пахіснуць міжнародны парадак і парушае сувэрэнітэт Украіны, Грузіі, Малдовы ды запалохвае прыбалтыйскія краіны. Таму мы павінны абараняць інтарэсы й бясьпеку ўсіх саюзьнікаў ЗША”, - заявіў Картэр.
Агулам на замежныя апэрацыі ў 2016- 2017 гг. Пэнтагод выдзяляе $59 млд.
Gazeta Pоlska Codziennie/яс