Logo Polskiego Radia
Print

Расея ў Сырыі: іранскі сьлед

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.03.2016 11:30
  • іранскі сьлед.mp3
З восені мінулага году расейскія войскі вядуць баявыя дзеяньні ў Сырыі.
Foto: youtube.com

Масква ратуе ад паразы рэжым Башара Асада. Камэнтатары доўга спрачаліся адносна прычын уступленьня Крамля ў сырыйскую грамадзянскую вайну.

Шмат хто казаў, што гэтым крокам расейскія ўлады хацелі прарваць міжнародную ізаляцыю ды атрымаць саступкі ў справе канфлікту ва Ўкраіне. Наш суразмоўца зьвяртае ўвагу на іранскі сьлед у дадзенай справе.

Справа ў тым, што для Тэгерана ўтрыманьне Асада ў Сырыі - справа ключавога значэньня. Іран значна раней за Маскву пачаў аказваць дапамогу сырыйскім уладам, у тым ліку вайсковую. Ня раз паведамлялася, што на баку рэжыму змагаюцца іранскія вайскоўцы. Пасьля 4 гадоў вайны Іран ня меў больш рэсурсаў для далейшай падтрымкі сырыйскага рэжыму. Тэгерану жыцьцёва неабходна было ўступленьне Масквы ў канфлікт, кажа палітоляг з Цэнтру Астрагорскага Сяргей Богдан.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт