Доўгая барацьба з “польскімі” лягерамі сьмерці
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.02.2016 15:55
Штодзёнка “Rzeczpospolita” спрабуе пераламаць гэтае моўнае клішэ.
KL Lublinfoto: Alians PL/Wikimedia Commons
11 гадоў выданьне пачало кампанію супраць хлусьлівых назваў, якія часта зьяўляліся ў заходніх СМІ.
Дайшло да таго, што нават амэрыканскі прэзыдэнт у адным са сваіх выступаў казаў пра “польскія канцлягеры”. Па сёньняшні дзень дадзенае фармулёўка зьяўляецца больш за 100 разоў у сусьветнай прэсе, часта ў Нямеччыне. У Канадзе нават зьявілася фармулёўка “польскае СС”. Вынікае гэта з таго факту, што нацысцкія лягеры сьмерці знаходзіліся на акупаванай гітлераўцамі польскай тэрыторыі.
Выданьне тлумачыць гэтыя памылкі тым, што гісторыя ІІ Сусьветнай вайны пісалася тады, калі Польшча была ў савецкім лягеры ды не магла ўплываць на яе напісаньне. Цяпер пад уплывам пратэстаў Польшчы заходнія СМІ папраўляюць дадзеныя памылкі, аднак раз за разам яны паўтараюцца, піша выданьне. У зьвязку з гэтым штодзёнка заклікае падаваць у суд на тыя выданьні, дзе зьяўляюцца такія назвы.
Апроч таго газэта вядзе адукацыйную кампанію, пішучы ў замежныя рэдакцыі тлумачэньні, чаму назвы “польскі канцлягер” ня маюць нічога супольнага зь гістарычнай праўдай. У сваю чаргу польскі ўрад зьбіраецца караць за такія памылкі штрафамі альбо турмой. Выданьне зазначае, што гэта не найлепшы сродак. Больш эфэктыўна весьці адукацыйную дзейнасьць ды шукаць уплывовых прыхільнікаў у барацьбе з хлусьнёй наконт гісторыі ІІ Сусьветнай вайны.
юл