Беларускія палякі стомленыя ад сытуацыі СПБ
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
09.02.2016 15:47
Анджаліка Борыс: Надзея ў тым, што польскія ўлады акажуць падтрымку СПБ і прэсінг на беларускі бок.
Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжэліка Борыс www.polskieradio.pl
Больш за 10 гадоў у Беларусі існуюць дзьве арганізацыі, гуртуючыя польскую нацменшасьць. Пасьля расколу ў жніўні 2005 году адзін Саюз палякаў падтрымліваюць польскія ўлады, але не прызнаюць яго ўлады Беларусі, а другая арганізацыя была створана па ініцыятыве беларускага боку, але не прызнаў яе польскі бок. У такой сытуацыі вельмі складана выконваць задачы па разьвіцьці польскасьці, ладзіць адукацыйныя мерапрыемствы, курсы польскай мовы.
Дзеячы СПБ імкнуцца нейкім чынам паўплываць на беларускія ўлады, каб яны зьмянілі сваё стаўленьне да беларускіх палякаў. Адзіная магчымасьць – прэсінг з боку Польшчы, – гаворыць наш госьць, актывістка Саюза палякаў і старшыня Галоўнай Рады СПБ Анджаліка Борыс:
"Далей існуюць два саюзы - фасадны і дэмакратычна абраны. Для нас важна, каб новы польскі ўрад падняў справу польскай меншасьці і легалізацыі СПБ. Гэта, канешне, залежыць ад палітычнай волі Беларусі. Цяпер складаная эканамічная сытуацыя прымушвае Лукашэнку зьвяртацца да Захаду ў пошуках грошай, адмены санкцый. Раней ня раз польскія і міжднародныя ўстановы дамагаліся ад Беларусі зьмяніць падыход да польскай меншасьці, але вядома, што беларускія ўлады абяцаюць адно, а робяць зусім іншае. Паглядзім, наколькі новаму ўраду Польшчы ўдасца паўплываць на беларускі бок".
Слухайце поўную гутарку з Анджалікай Борыс у далучаным гукавым файле
нг