Logo Polskiego Radia
Print

Для Лукашэнкі адносіны з Кітаем – гэта прыярытэт

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.02.2016 14:16
Атмасфэра ў далёкай дзяржаве, відаць, нагадвае яму часы маладосьці.
pixaby.com

Выданьне «Wprost» піша пра беларуска-кітайскія адносіны. Беларусы расказваюць анэкдот, як Лукашэнка пазваніў у Пэкін і папрасіў паўмільярда. Неўзабаве ў Беларусь прыбыла паўмільярда, але не даляраў, а кітайцаў. Гэты жарт добра адлюстроўвае надзеі і боязі беларусаў – з аднаго боку агромны рынак, а з другога страх перад палітычнай дамінацыяй.

Для кіраўніка краіны адносіны з Кітаем – гэта прыярытэт. Атмасфэра ў далёкай дзяржаве, відаць, нагадвае Лукашэнку часы маладосьці. А для Кітая Беларусь – невялікая краіна ў цікавым з геапалітычнага пункту гледжаньня месцы расейскай зоны ўплываў. Каб не правакаваць Маскву, Пэкін канцэнтруецца на эканоміцы, а Беларусь для яго – выгадны партнэр, якому бракуе фінансавых магчымасьцяў, таму ён згаджаецца на ўсе ўмовы.

За апошнія 10 гадоў гандлёвае абарачэньне з Кітаем вырасла ў чатыры разы, але дзякуючы пераважна росту імпарту з Кітая. Кітайцы стараліся пазьбягаць інвэстыцый у Беларусі, укладваючы сродкі хутчэй у крэдытаваньне кітайскіх тавараў, тэхналёгій і фірм. Прамых кітайскіх інвэстыцый няшмат – толькі гатэль Пэкін і фабрыка па зборцы аўтамабіляў.

Пашырыць беларуска-кітайскае супрацоўніцтва павінен праект прамысловага парку, які атрымаў назоў «Вялікі камень». Ідэю высунуў беларускі бок. Новая эканамічная зона плянуецца на 50 гадоў, яна ахоплівае звыш 8 гектараў і знаходзіцца ў вельмі карысным месцы – каля галоўнага аэрапорта Менск-2 і шашы М1. У канчатковым варыянце там павінна працаваць быццам бы каля аднаго мільёна людзей, галоўным чынам кітайцаў, а агульны кошт экспартаванай прадукцыі перавысіць 50 млрд. даляраў. Гэта больш, чым увесь сёньняшні экспарт Беларусі, – напісаў былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.

Wprost/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт