Logo Polskiego Radia
Print

Жанчыны-мэнэджэры прыносяць даход

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.12.2015 11:49
Фірмы, у якіх найбольш жанчын на пасадах мэнэджэраў, маюць прыбыткі на 18-69% большыя, чым іншыя прадпрыемствы.
www.pixabay.com

Жанчыны займаюць звыш 38% усіх кіраўнічых пасад у польскіх фірмах. Гэта на 6% больш, чым у сярэднім па Эўрапейскім Зьвязе. У ЭЗ краіна займае трэцяе месца – пасьля Латвіі і Вугоршчыны – паведамляе Newsweek Polska. Цікава тое, што ў Скандынавіі, якая вядомая сваёй роўнасьцю паміж поламі, менш жанчын працуе на кіраўнічых пасадах, чым у Польшчы.

Экспэрты спрачаюцца, чаму Польшча заняла ў гэтым рэйтынгу такую высокую пазыцыю. Адны кажуць, што прычынай зьяўляецца вялікая раздробленасьць польскай эканомікі, тут ёсьць шмат малых фірмаў, якімі кіруюць жанчыны. Іншыя адзначаюць, што гэта – не адзіная прычына. У краіне мэнэджэры-жанчыны ўсё радзей сустракаюцца са зьявай гэтай званай шкляной столі, якая зьяўляецца вялікай праблемай у краінах Азіі ці іншых дзяржавах Эўропы. У вялікай ступені гэта наступства сацыялізму, калі пол працаўніка ня меў вялікага значэньня, калі жанчыны маглі выбіраць «мужчынскія» прафэсіі.

Брытанскі часопіс «The Economist» падрыхтаваў нядаўна рэйтынг, які сьведчыць аб тым, што Польшча, акрамя Фінляндыі, Нарвэгіі ды Швэцыі, гэта краіна, дзе назіраюцца найбольшыя магчымасьці роўнага падыходу да жанчын і мужчын на працы. Высокая адзнака Польшчы – гэта заслуга перш за ўсё платных дэкрэтных водпускаў. Дарэчы, жанчынам цяжэй за ўсё спалучыць ролю мамы з роляй працаўніка.

Працадаўцы таксама часта апасаюцца, ці жанчына, у якой нарадзілася дзіця, зможа прысьвячаць шмат часу працы. Тым ня менш, варта рызыкаваць і прасоўваць жанчын на кіраўнічыя пасады. Цьвёрдыя дадзеныя рэйтынгу багацейшых кампаній «Фартуна 500» аб гэтым сьведчаць. 25 фірм, у якіх было найбольш жанчын на пасадах мэнэджэраў, мелі прыбыткі на 18-69% большыя, чым іншыя прадпрыемствы падобнай галіны эканомікі.

Newsweek Polska/пераклад нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт