Logo Polskiego Radia
Print

Сырыя без вайны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.10.2015 23:52
  • Сырыя без вайны.mp3
Міравыя звышдзяржавы пачалі перамовы на тэму мірнага ўрэгуляваньня сырыйскага канфлікту.
http://www.svoboda.org/content/article/25239368.html

Упершыню за сталом перамоваў у Вене сабраліся прадстаўнікі ЗША, Расеі, арабскіх краін ды Ірану. Аднак утрыманьне адзінай Сырыі пад пытаньнем.

Грамадзянская вайна ў Сырыі забрала жыцьці мінімум 250 тысяч чалавек, а блізу 10 мільёнаў уцякло з краіны. За чатыры гады вайны прайшло мноства мірных канфэрэнцый ды сустрэч. Аднак міжнародная супольнасьць так і не змагла спыніць ваенныя дзеяньні. Прычынай паразы найчасьцей называюць разьяднанасьць у Радзе бясьпекі ААН па сырыйскаму пытаньні. Расея ды Кітай зацята бароняць рэжым Асада, а Захад бачыць новую Сырыю выключна безь цяперашняга прэзыдэнта.

На днях бакі ўпершыню наблізіліся да кампрамісу. Вашынгтон пагадзіўся на прапанову Масквы далучыць да перамоўнага працэсу Тэгеран. У сваю чаргу Расея прызнала сырыйскую сьвецкую апазыцыю й заклікала да перамоваў апазыцыі з афіцыйным Дамаскам.

Прапанова склікаць новую канфэрэнцыю ў справе Сырыі прагучала падчас амэрыканска-расейскіх перамоваў наконт бамбардаваньня пазыцый тэрарыстаў Ісламскай дзяржавы. Расейцы націскалі, каб у канфэрэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаў з Пэрсыдзкай затокі, у тым ліку Ірану. Гэта былі першыя перамовы паміж прыхільнікамі ды апанэнтамі сырыйскага прэзыдэнта. Гэта ўжо кампраміс, і добры зыходны пункт. Амэрыканцы спадзяюцца, што перамовы прынясуць плён. Вядома, што лёгкімі яны ня будуць - частка дзяржаў на чале з Вашынгтонам дамагаюцца адстаўкі сырыйскага прэзыдэнта. Гэта непрымальнае для Расеі ды Ірану.

Экспэрты кажуць пра тое, што перамовы ў Вене – гэта добры зыходны пункт для далейшых размоваў нават у такім складзе. Якія магчымы варыянты разьвіцьця падзей? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам ды дасьледчыкам Усходу Сяргеем Богданам.

Поўную Размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт