Logo Polskiego Radia
Print

Працадаўцы ў Польшчы са страхам глядзяць на лічбы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.10.2015 15:58
Беспрацоўе падае, ім усе складаней знайсьці супрацоўнікаў.
flickr.com

Той, хто шукае працу ў Польшчы, можа ўжо перабіраць у вакансіях. Паводле афіцыйных дадзеных, у верасьні ўзровень беспрацоўя склаў 9,9%. Супрацоўнікі пачынаюць ставіць умовы, а наймальнікі скардзіцца на недахоп працоўных рук – чытаем у выданьні Wprost. Дагэтуль не ставала галоўным чынам інфарматыкаў, а цяпер усё часьцей не хапае таксама працаўнікоў такіх галін, як транспарт, лягістыка, будаўніцтва.

Фірмы ахвотна прымаюць людзей на працу, паколькі ім спрыяе ня толькі эканамічны росквіт у краіне, але таксама вялікія дзяржаўныя заказы і высокія датацыі з Эўрапейскага Зьвязу. Працаўнікі ўсё часьцей патрабуюць павышэньня зарплаты. Адмыслоўцы згодныя, што польскія фірмы будуць павышаць заробкі значна вышэй, чым інфляцыя.

Маладыя людзі, якія толькі ўваходзяць на рынак працы, рэдка намераны зьвязваць сваю прафэсійную дзейнасьць з адной кампаніяй, многія зьмяняюць працу рэгулярна, акрамя зарплаты, важныя для іх таксама іншыя дадаткі, прэміі, ці хаця б тое, ці на месцы ёсьць сталоўка.

На думку працадаўцаў, рынак псуюць палітыкі, якія наперагонкі прапануюць больш грошай выбарцам і пераконваюць іх, што палякі павінны зарабляць больш. Гэта папулярны пасыл перад выбарамі, якому спрыяе падзеньне беспрацоўя. Летам яно можа панізіцца да 9%.

Wprost/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт