Logo Polskiego Radia
Print

Польскі замежны гандаль - на плюсе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.10.2015 13:10
За восем месяцаў гэтага году назіраецца таксама зьніжэньне гандлёвага абмену з краінамі СНД – на 23%. У тым ліку зь Беларусьсю на 28%.
fot. sxc.hu

Паводле папярэдніх дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня GUS, за 8 месяцаў гэтага года польскі экспарт вырас на 7%, а імпарт зьменшыўся ў два разы. У выніку замежны гандаль Польшчы адзначае лішкі ў памеры 2 млд эўра.

Экспарт ў разьвітыя краіны павялічыўся на 9%, у тым ліку ў краіны ЭЗ – на 10 адсоткаў. Агулам экспарт ў краіны Эўразьвязу складае амаль 80% усяго замежнага продажу Польшчы.

Павялічыўся экспарт у Нідэрлянды, Гішпанію, Румынію, Італію, Вялікабрытанію, Аўстрыю, Чэхію й Нямеччыну.

За тое GUS адзначае глыбокае зьніжэньне экспарту ў Нарвэгію.

За восем месяцаў гэтага году назіраецца таксама зьніжэньне гандлёвага абмену з краінамі СНД – на 23%. У тым ліку зь Беларусьсю на 28%, з Расеяй на 30% і з Украінай на 9%.

За тое на 14% вырас продаж польскіх тавараў у Мэксыку, Эгіпет, Турцыю, Саудаўскую Арабію і ў Кітай.

Калі глядзець на від тавараў, то хутчэй чым звычайна, расьце экспарт прадукцыі лёгкай прамысловасьці –на 13%, драўляна-папяровых вырабаў – на 9%, электрамашыннай тэхнікі на 9% і сельска-гаспадарчых тавараў на 7%.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт