Алесь Бяляцкі вырашыў пісаць адну кніжку ў год
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        15.07.2015 15:35
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Два месяцы правёў беларускі праваабаронца ў Варшаве, дзе працаваў, між іншым, над новай публікацыяй.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         Вядомы беларускі праваабаронца, пісьменьнік, былы палітвязень Алесь  Бяляцкі правёў апошнія два месяцы ў Варшаве, што стала магчыма дзякуючы  прысуджэньня яму прэміі імя Льва Сапегі. Кіраўнік Праваабарончага цэнтру  «Вясна» павінен быў атрымаць узнагароду яшчэ ў 2012 годзе, але тады  Бяляцкі знаходзіўся ў беларускай турме.
Мэта прэміі – адзначыць выбітныя дасягненьні грамадзян Беларусі ў фармаваньні і разьвіцьці  грамадзянскай супольнасьці краіны, пабудове незалежнай, дэмакратычнай і  эўрапейскай Беларусі ў лепшых традыцыях Рэчы Паспалітай.
Нам  удалося паразмаўляць з віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў  чалавека, кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім ужо на вакзале, калі ён чакаў ад’езду з Польшчы. У нашым эфіры праваабаронца падсумоўвае сваё прабываньне ў краіне, ацэньвае, што яму дала прэмія імя Льва Сапегі.
слухайце далучаны гукавы файл – інтэрвію Натальлі Грышкевіч з А. Бяляцкім
Прэмію імя Льва Сапегі ў папярэднія гады атрымалі: гісторык Валянцін Голубеў, літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч, гарадзенскі гісторык Сяргей Токць, Аляксандар Жлутка, Уладзімір Ляхоўскі, Андрэй Ляховіч, Алесь Лагвінец, Пётр Рудкоўскі, Іна Соркіна.
нг