2 гады рэцэсіі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.07.2015 16:30
Польскія прадпрымальнікі выказваюць непакой скарачэньнем гандлёвага абароту з Беларусьсю.
За першае паўгодзьдзя польскі экспарт у Беларусь скараціўся амаль на 50%, беларускі таксама – на 30%, паведамляе Польска-беларуская гандлёвая палат. Якія тут прычыны?
За апошнія 6 месяцаў значна скараціўся экспарт як з Польшчы ў Беларусь, так і наадварот. Гэта не адпавядае патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва, кажуць у Варшаве. Польскія бізнэсоўцы гатовыя нарошчваць абароты. Аднак у бліжэйшыя гады Беларусь ня зможа пераламаць гэтую тэндэнцыю. Даходы ад экспарту ў Беларусі ўпалі на 25%. У краіне пачалася рэцэсія, кажа экспэрт. Яна зацягнецца на бліжэйшыя 1,5-2 гады, гаворыць віцэ-дырэктар аналітычнага цэнтру CASE-Belarus Алесь Аляхновіч.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч