Бэрлін адрываецца ад эўрапейскага пэлетону
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.06.2015 15:02
                    
                                 
                
                
                    З года ў год павялічваецца эканамічны разрыў паміж Нямеччынай і Францыяй. 
                
                
                    
                         Berlin. Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/RAINER JENSEN
Berlin. Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/RAINER JENSEN
                     
                
                
                
               
                
                         Гэта небясьпечна для будучыні ЭЗ, піша штодзёнка «Rzeczpospolita». 
Апошнія статыстычныя дадзеныя сьведчаць пра змрочныя пэрспэктывы для Парыжа. Краіна-ініцыятар эўрапейскай інтэграцыі мае сярэдні даход на жыхара на ўзроўні 107% ад сярэдняга па ЭЗ. Гэта значна ніжэй, чым у Нямеччыне – 124%.
Яшчэ 10 гадоў таму розьніца была толькі 6%. 110 у Францыі ды 116 у Германіі. Цяпер розьніца паміж дзьвюмя краінамі сягае 17%. Гэты разрыў вырас з пачаткам эканамічнага крызысу. Немцы нашмат лепш рэфармаваліся, чым французы. У іх ніжэйшае беспрацоўе, больш канкурэнтаздольны рынак паслуг. Гэта ўсё прывяло да таго, што нямецкія тавары лепшай якасьці ды таньнейшыя, чым францускія.
Гэта павялічвае адрозьненьні ў інтарэсах паміж Бэрлінам ды Парыжам. Францыя бачыць вырашэньне праблем праз стварэньне эканамічнага адзінага ўраду Эўропы. У немцаў зусім іншая філязофія дзеяньняў. Яны перакананыя, што рынак павінен вырашаць праблемы. Калі ён не спраўляецца, толькі тады ўмешваюцца палітыкі.
Раней француска-нямецкі тандэм быў рухавіком ЭЗ. Цяпер, калі гэты рухавік усё часьцей прабуксоўвае, будучыня Эўразьвязу становіцца больш няпэўная.
юл