Нізкая якасьць жыцьця палякаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        08.06.2015 11:01
                    
                                 
                
                
                    Толькі ў катэгорыі «адукацыя» Польшча атрымала больш балаў, чым іншыя дзяржавы OECD.
                
                
                
                
               
                
                         
 
pl.wikipedia.org
Польскі інстытут міжнародных справаў прадставіў даклад «Польшча на фоне іншых краін», падрыхтаваны Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (OECD) – чытаем у выданьні 
Polska The Times. Стандарт і якасьць жыцьця ў Польшчы на фоне іншых высокаразьвітых краін усё яшчэ нізкія. Толькі ў катэгорыі «адукацыя» Польшча атрымала больш балаў, чым іншыя дзяржавы. Палякі добра адукаваныя, але працуюць даўжэй, чым іншыя, і за меншыя грошы. Людзі ў Польшчы праводзяць на працы ў сярэднім 1929 гадзін у год, а гэты паказчык у краінах OECD складае ў сярэднім на 164 гадзіны менш. Палякі працуюць больш, але зарабляюць менш. Сярэдні даход на аднаго чалавека ў сям’і ў Польшчы складае крыху больш за 16 тыс. даляраў, калі сярэдні даход у іншых краінах – амаль 24 тыс. Палякі больш працуюць, менш зарабляюць, і жывуць карацей, чым іншыя, на тры гады – у сярэднім 77 гадоў. 
 Таксама няма чым хваліцца, калі гаворка ідзе пра якасьць паветра і вады. Забруджанае паветра ўплывае на рост колькасьці захворваньняў на ракавыя пухліны і хваробы лёгкіх.
Жыхары Польшчы слаба карыстаюцца сваімі правамі, якія дае ім дэмакратычны дзяржаўны лад. Найлепшы прыклад – яўка на выбарах. Падчас апошніх выбараў толькі каля паловы палякаў пайшло галасаваць, калі ў іншых краінах OECD каля 72% асобаў з правам голасу ўдзельнічае ў выбарах.
Polska The Times/нг