Logo Polskiego Radia
Print

„PKP Cargo” заваёўвае чэскі рынак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.06.2015 14:55
Польскай фірме належаць ужо 80% акцыяў чэскага чыгуначнага перавозчыка „AWT”.

Учора Польская дзяржаўная чыгунка PKP купіла кантрольны пакет акцыяў чэскага чыгуначнага прадпрыемства. Такім чынам да „PKP Cargo” цяпер належыць 80% акцый „AWT” , то бок другога па велічыні грузавога чыгуначнага перавозчыка ў Чэхіі.

Кампанія „AWT” мае 8% долі на чэскім рынку. Для параўнаньня доля „PKP Cargo” на польскім рынку складае 56%. Вартасьць зьдзелкі склала 427 мільёнаў злотых, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

Паводле камэнтатараў, спалучэньне абедзьвюх чыгуначных кампаніяў – гэта шанец на ўваход на новыя рынкі.

Чэская „AWT” перавозіць, між іншым, вугаль, сталь і аўтамабілі ў дзевяці краінах. Сярод іх для палякаў новымі зьяўляюцца, між іншым, Славэнія, Харватыя, Румынія й Балгарыя.

„Пакупка „AWT” - гэта станоўчы крок, - канстатуе Міхал Бэім зь Інстытуту Сабескага. - Такім чынам група атрымлівае доступ да партоў на Адрыятыку. У сваю чаргу румынскі й балгарскі рынкі - гэта патэнцыйныя вароты ў Чорнае мора”.

Экспэрты нагадаюць, што хоць чэскі чыгуначны рынак у 3,5 раза меншы, чым польскі, то Чэхія разьмешчана на скрыжаваньні эўрапейскіх шляхоў.

„Пры дрэнным стане чыгуначнай інфраструктуры ў Польшчы маршруты праз Чэхію дадуць „PKP Cargo” магчымасьць, напрыклад, абслугоўваць Сылезію, а таксама Нямеччыну й Аўстрыю”, - дадае Міхал Бэім у размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт