Адзін мільярд рублёў штрафу да 10 сакавіка
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.03.2015 18:54
Пра сытуацыю вакол кнігарні "Логвінаў" распавядае літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч.
Адзін мільярд рублёў штрафу да 10 сакавіка павінна заплаціць менская кнігарня “Логвінаў” за дзейнасьць без адпаведнай ліцэнзіі.
Вярхоўны суд пастанавіў не адмяняць рашэньня Міністэрства інфармацыі аб нерэгістрацыі кнігарні як распаўсюдніка друкаванай прадукцыі.
З дапамогай грамадзкасьці ўдалося сабраць амаль 30 тысячаў даляраў на сплату штрафу кнігарні «Логвінаў». Дапамагаюць усе неабыякавыя людзі. У сацыяльных сетках вялікай папулярнасьцю карыстаецца акцыя #savelohvinau, але невядома, ці да 10 сакавіка атрымаецца сабраць усю суму.
Літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч кажа, што ўсё пачалося аднак інакш. Зь ім размаўляў Яраслаў Іванюк.
матэрыял у далучаным гукавым файле