Крамлёўскі “Спутнік” вяшчае па-польску
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.02.2015 12:53
Зь пятніцы ў Польшчы працуе міжнародны інфармацыйны сэрвіс “Спутнік”, які ўзьнік, каб пашыраць расейскую прапаганду за мяжой.
www.psyfactor.org
„Gazeta Wyborcza”: Зь пятніцы ў Польшчы працуе міжнародны інфармацыйны сэрвіс “Спутнік”, які ўзьнік, каб пашыраць расейскую прапаганду за мяжой.
Сэрвісам кіруе кантраляванае расейскімі ўладамі агенцтва “Расея сёньня”. Сэрвіс працуе зь лістапада й мае 13 моўных вэрсій, між іншым, ангельскую, кітайскую й партугальскую. У пятніцу дададзена 14 вэрсія – польская. У бягучым годзе “Спутнік” плянуе пашырыцца да 30 моваў і вяшчаць для жыхароў 150 гарадоў у 34 краінах.
Галоўны рэдактар “Расеі сёньня” Маргарыта Сіманьян з 2005 году кіруе тэлевізіяй Russia Today. Гэта пад яе кіраўніцтвам тэлевізія з расейскім пунктам гледжаньня вяшчае для 150 мільёнаў чалавек у сьвеце. Такія ж самыя мэты пастаўленыя перад “Спутнікам”, а рэалізавацца яны будуць пры дапамозе радыя й інтэрнэту.
З польскай вэрсіі сэрвіса можна даведацца, што фірмы, якія займаюцца сланцавым газам, не зацікаўленыя больш Польшчаю, а Расея будуе новы зьнішчальнік з атамным рухавіком. Можна таксама прачытаць пра гісторыю функцыянэраў украінскага Беркута, якія цяпер шчасьліва жывуць у Расеі й адчуваюць сябе здраджанымі Ўкраінаю.
“Я ня думаю, каб у Польшчы гэтая прапаганда на нейкага паўплывала”, - казаў пасьля прачытаных на “Спутніку” тэкстаў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Томаш Семоняк. У пятніцу пасьля абеду самы папулярны тэкст на старонцы быў прачытаны 300 разоў. Пасьля пяці гадзін чытачоў было ўжо 1,6 тысяч.
ав