Беларусы купляюць большыя тэлевізары, чым палякі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
31.12.2014 12:34
Найбольш грошай пакідаюць у Польшчы госьці з-за ўсходняй мяжы – беларусы ды ўкраінцы.
Пра памежны гандаль піша
Gazeta Wyborcza. Калі палякі кажуць “турысты”, яны разумеюць людзей, якія прыяжджаюць наведаць Варшаву, Закапанэ або Кракаў. Тымчасам тры чацьвертыя замежных гасьцей не заяжджае далей, чым на паўсотні кілямэтраў ад мяжы. Самі таксама жывуць непадалёк ад мяжы. Гэта тыпова спажывецкі турызм.
За тры кварталы мінаючага году іншаземцы пакінулі ў Польшчы каля 26 млрд злотых – прыкладна 7,5 млрд даляраў. Больш за ўсіх прыяжджае немцаў, але найбольш грошай пакідаюць у Польшчы госьці з-за ўсходняй мяжы – беларусы ды ўкраінцы. Яны прыбываюць амаль выключна дзеля пакупак, запаўняюць па дах свае машыны і выяжджаюць. Гэта як правіла даволі багатыя людзі, яны не купляюць самых танных тавараў, якія ёсьць у іх родных краінах. Напрыклад, сярэдняя дыяганаль экрану тэлевізара, які купляе паляк, меншая, чым таго, які купляе беларус у Польшчы. Ім аплочвааецца тут набываць дарагія тавары, паколькі на мяжы яны атрымліваць назад падатак на дабаўленую вартасьць (23%).
Уладальнікі крамаў цешацца, што госьці з-за Буга пакідаюць у Польшчы шмат грошай, але баяцца таксама, што абвал расейскага ды беларускага рубля, рэзкі рост курсаў валюты, канфлікт ва Ўкраіне адаб’юць у беларусаў, украінцаў да расейцаў жаданьне прыяжджаць на пакупкі ў Польшчу.
З пункту гледжаньня ўсёй эканомікі памежны гандаль – гэта дадатковы экспарт. Калі ўзяць пад увагу тавары, якія набываюць украінцы ды беларусы, то афіцыйныя статыстычныя дадзеныя трэба павялічыць на 40%.
Gazeta Wyborcza/нг