Ахова балотаў
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
29.08.2014 14:06
Вада, торф і жывыя жыхары балотаў — вось тры кіты, на якіх трымаецца здаровае «жывое» балота.
Дзякуючы цесным узаемасувязям кампанэнтаў балоты зьяўляюцца адным з самых складаных і ўразьлівых тыпаў экасыстэм. Калі мы парушым хаця б адзін з гэтых трох складнікаў — страцім усе тыя скарбы, якія нясе нам прырода.
Дзякуючы працэсу торфаўтварэньня, балота зьяўляюцца адзінай экасыстэмай, здольнай выводзіць вуглякіслы газ з атмасфэры на працяглы тэрмін. З прычыны асушваньня адразу пачынае вылучацца ў атмасфэру вуглякіслы газ, чым стымулюецца парніковы эфэкт. Апроч таго, асушваньне балотаў прыводзіць да парушэньня біяразнастайнасьці, ставіць пад пагрозу зьнікненьня рэдкіх відаў.
Балотныя віды суіснуюць працяглы час і арганічна зьвязаныя адзін з адным векавымі працэсамі натуральнага адбору. Колькасьць відаў, якія растуць на балоце, звычайна невялікая, але большасьць зь іх нідзе больш, апрача як на балоце, жыць ня ў стане: яны маюць патрэбу адна ў адной, і менавіта гэта зьяўляецца асаблівасьцю біяразнастайнасьці балот: часта звыклы ўсім нам хмызьнячок ня можа выжыць без унікальнага апыляльніка — матыля, які жыве толькі на балоце, а насеньне ня можа прарасьці, калі побач ня будзе пэўнага грыба.
Значную ўвагу пытаньню аховы балотаў і іх біяразнастайнасьці прысьвячае таварыства «Зялёная сетка». Пра пасьпяховасьць яго дзейнасьці апавядае каардынатар кампаніі па захаваньню балотаў Вольга Каскевіч.
/слухайце далучаны гукавы файл/
эб