Logo Polskiego Radia
Print

Вакацыі на ўласную руку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.07.2014 11:09
Замест all inclusive палякі ўсё часьцей выбіраюць летні адпачынак арганізаваны самастойна.
www.w-gorach.sylwesteroferty.pl

Мінултм годам на вакацыі ў замежжа выехалі 3 млн 280 тысяч грамадзян, з гэтай колькасьці толькі 1 мльн 600 тысяч на адпачынак з турбюро. Самастойна замежны адпачынак арганізавала падобная колькасьць - 1 мільён 660 тысяч, і гэта на 60% больш, чым у 2012 годзе.

"Dziennik Gazeta Prawna" падказвае, што калі адмовіцца ад all inclusive, можна зэканоміць нават палову кошту экскурсіі, якую бярэ турбюро. А калі адмовіцца ад камфорту, кошт яшчэ больш зьменшыцца.

Разьвіцьцё сеткі маршрутаў танных авіяліній адцягвае кліентаў ад турбюро. Палякі ўсё больш ахвотна самі шукаюць сабе начлег і цікавыя месцы ў другім канцы сьвету. Танныя авіялініі прапануюць на месцы таксама арэнду аўтамабіля й браніраваньне начлегу.

Экспэрты мяркуюць, што самастойны турызм будзе дынамічна разьвівацца. Найважнейшая прычына - гэта кошт.

Падарожнік, заснавальнік парталу www.paragonzpodrozy.pl Бартэк Шаро расказвае, што двухтыднёвая экскурсія ў Ісляндыю яму абышлася ў 1500 злотых ($500). Гэта ў некалькі разоў менш, чым кошт у турбюро.

Падарожжы на ўласную руку фінансава вельмі выгадныя шматдзетным сем’ям. Многія гатэлі ў сьвеце не бяруць аплаты за начлег дзіцяці, а ў турбюро неабходна плаціць.

яс/Dziennik.Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт