Чатыры сцэнары для аднаго падручніка
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.01.2014 14:45
Цягам 8 месяцаў немагчыма апрацаваць і выдаць школьны падручнік, - лічаць экспэрты.
Прэм'ер-міністар Дональд Туск абвясьціў аб стварэньні адзінага бясплатнага падручніка для першаклясьнікаў. Аднак праблема ў тым, што ніхто ва ўрадзе ня ведае, як гэты падручнік павінен выглядаць і колькі ён будзе каштаваць, - паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
За восем месяцаў усе першаклясьнікі павінны апрымаць адзін бясплатны, унівэрсальны падручнік. Урад хуткімі тэмпамі прыняў праект папраўкі ў закон, які дазволіць міністрам даручыць распрацоўку й выдачу кнігі. Гэта самы хуткі тэмп падрыхтоўкі закона цягам дзейснага тэрміну паўнамоцтваў Сэйма. Аднак на гэтым - канец дэталяў, - лічаць камэнтатары, паводле якіх праект паправак у Закон аб сыстэме адукацыі на самой справе - загадкавы.
„Я бачу два магчымыя сцэнары рэалізацыі гэтай ідэі. Абодва аднолькава рызыкоўныя. Па-першае, гэта выбраць адзін з ужо існуючых падручнікаў і аб’явіць тэндар на яго друк,” - кажа былая міністар адукацыі Крыстына Лыбацка. Кошты - гэта купля аўтарскіх правоў, друку й распаўсюду. Аднак выбар аднаго падручніка могуць апратэставаць выдаўцы іншых падручнікаў.
„Другі варыянт – абвяшчэньне тэндару на новую кнігу. Гэта аднак яшчэ больш складаная справа, паколькі працэдура можа зацягвацца некалькі месяцаў, ня кажучы нават пра апрацоўку падручніка”, - перасьцерагае былая міністар.
Магчымасьці рэалізацыя прапановы прэм’ера ня бачыць таксама Грамадзянскае асьветніцкае таварыства.
„Я прызнаю, што ня бачу ніякай рэальнай магчымасьці, якая дазволіла б цягам некалькі месяцаў выдаць й распаўсюдзіць па школах новы, задавальняючы вучняў школьны падручнік на добрым узроўні й без памылак”, - кажа ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” старшыня таварыства Ганна Аконьска-Вальковіч.
аз