Logo Polskiego Radia
Print

Польскія вытворцы шукаюць магчымасьці збыту тавараў за мяжу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.11.2013 12:22
Усё больш фірмаў выбірае ўсходні кірунак - Расею, Казахстан, Беларусь.

У малакаперапрацоўчай галіне гаворыцца ўжо пра барацьбу за малако – інфармуе Dziennik – Gazeta Prawna. Сыравіну скупляюць тыя, хто дасьць болей. Цэны з кожны месяцам б’юць новыя рэкорды. У кастрычніку за адзін гекталітар малака (100 літраў) неабходна было заплаціць 143 злотыя, гэта на 21% больш, чым год таму. Тым ня менш, найбольшыя вытворцы малочнай прадукцыі ў Польшчы заяўляюць, што яны намераны пашыраць вытворчасьць. Масавасьць прадукцыі дазваляе панізіць кошты й стаць больш канкурэнтназдольным на рынку. Калі праз праўтара году Эўрапейскі Зьвяз здыме абмежаваньні на прадукцыю малаказаводаў, нізкія цэны стануць самым вялікім козырам польскіх прадуктаў, асабліва тых, якія ідуць на экспарт.

Многія польскія вытворцы шукаюць магчымасьці збыту тавараў за мяжу, паколькі ведаюць, што празь некалькі гадоў гэта будзе зьвязана з большымі выдаткамі. Прасьцей за ўсё прабіцца з новай маркай на ўсходзе, дзе канкурэнцыя меншая, чым на захадзе. Таму ўсё больш фірмаў выбірае ўсходні кірунак. ”Мы зьвярнуліся па дазвол на продаж нашых прадуктаў на тэрыторыі Мытнага Зьвязу, гэта значыць, у Расеі, Беларусі і Казахстане, - гаворыць Зьбігнеў Суліга, дырэктар малаказаводу Астровія (Ostrowia). Цяпер экспарт скаладае каля 20%, а плянуецца, каб ён дайшоў да 70 адсоткаў. На ўсходні напрамак кладзе націск таксама азін з найбуйнейшых заводаў на польскім рынку Млекавіта (Mlekovita). Але фірма рыхтуюцца да таго, што пасьля адмены абмежаваньняў на малочную прадукцыю канкурэнцыя будзе ўсюды вельмі жорсткая, як на захадзе, так і ўсходзе.

Dziennik – Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт