Славэнія на мяжы банкруцтва
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
13.09.2013 17:43
Штодзёнка “Gazeta Wyborcza”піша пра тое, што яшчэ адна краіна ЭЗ мае фінансавыя цяжкасьці.
Гэтым разам цень банкруцтва накрыў Славэнію.
Гэтая краіна, былая рэспубліка Югаславіі, а з 1991-га году назалежная дзяржава, да нядаўна ня мела такіх сур’ёзных праблемаў. Да канца 2000-х гадоў славэнскі ўрад мог пахваліцца выключна посьпехамі. У 2004-м годзе славэнцы першымі з народаў былой Югаславіі сталі часткай ЭЗ, праз тры гады краіна перайшла на эўра.
Клопаты пачаліся ў 2009-м годзе, калі пырснуў спэкуляцыйны пухір на славэнскім рынку нерухомасьці. Дадатковым ударам стала стагнацыя эканомік заходнеэўрапейскіх краін. Туды ішла большасьць славэнскіх тавараў.
Кіруючыя колы сталі сутрасаць карупцыйныя скандалы. Пад сьледзтва трапілі прэм’ер-міністар краіны, мэр сталіцы й кіраўнік кіруючай партыі. Славэнскія банкі набралі кепскіх крэдытаў. Сёньня Славэнія балянсуе на мяжы банкруцтва. Каб аплціць пазыкі, славэнцы выпусьцілі дзяржаўныя аблігацыі на суму 3,5 мільярда даляраў і рыхтуюць да прыватызацыі 15 галоўных дзяржаўных прадпрыемстваў, у тым ліку й аэрапорт у Любляне.
юл