Logo Polskiego Radia
Print

Шансон па-беларуску для таксістаў і шафёраў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.09.2013 19:15
  • Шчавель.mp3
Выканаўца - Хведар Шчавель, аўтарамі тэксту да 5 песень выступілі Генадзь Бураўкін і Ўладзімер Някляеў.

У Менску між таксістамі й дальнабойшчыкамі імкліва распаўсюджваецца незвычайны дыск – шансон па-беларуску. На дыску значыцца імя выканаўцы – Хведар Шчавель. Аўтарамі тэксту да 5 песень выступілі Генадзь Бураўкін і Ўладзімер Някляеў. Хто ж такі Хведар Шчавель і што за такая дзівосная кружэлка?

Зьміцер Вайцюшкевіч напісаў музыку да тузіна блатных сьпеваў

Сьпяпае іх Хведар Шчавель, голас якога падазрона нагадвае самога Вайцюшкевіча…

На кружэлцы выйшаў максі-сінгл сьпевака Хведара Шчаўля, 5 песень у жанры шансону. Распаўсюджвае плытку музыка Зьміцер Вайцюшкевіч. Зьміцер кажа, што ён напісаў для гэтых песень музыку. Тым часам, аматары сьпевака заўважылі дзіўнае падабенства голасу Хведара Шчаўля да голасу самога Вайцюшкевіча.

Вайцюшкевіч кажа, што калі жанр шансону існуе і ў яго ёсьць прыхільнікі ў Беларусі, значыцца мусіць быць і беларускамоўны шансон. Зьміцер нясьмела спадзяецца, што папулярнасьць Шчаўля перасягне папулярнасьць Вайцюшкевіча!

Чатыры зь пяці песень на дыску належаць аўтарству Генадзя Бураўкіна, пятая – на словы Уладзімера Някляева.

Генадзь Бураўкін кажа, што галоўным матывам напісаньня вершаў была вялікая папулярнасьць шансону ў грамадзтве. Дык чаму не даць людзям шансон па-беларуску? Бураўкін прыадкрывае творчую кухню: аказваецца, усяго песень будзе 12. Генадзь Бураўкін прызнаецца, што каб больш праўдзіва перадаць настрой турмы, сустракаўся зь людзьмі, якія сапраўды сядзелі.

Арцём Багданаў, Менск

матэрыял у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт