Logo Polskiego Radia
Print

Праект “Страчаны Рай” (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.05.2013 16:30
  • Страчаны Рай.mp3
Здавалася, што раз згубіўшы доступ да райскіх садоў, чалавеку застанецца толькі тужыць па страчаным Эдэне.
K.Likhtarovich

/

Ёсьць аднак пэўнае месца на Зямлі, якое спрабуе гэтую пустэчу запоўніць. Вядома ж, даступнымі чалавеку сродкамі, такімі як ўяўленьне ды фантазія. Сёньня мы паспрабуем распавесьці пра гэтае месца.

У канцы красавіка бягучага году аўтар пабываў у гэтым месцы. Трапіць туды можна, едучы на Край Зямлі. Зьвярніце ўвагу, якая вымоўная сугучнасьць назваў!
Насамрэч Краем Зямлі называецца найдалей высунутай на Захад кропкай Ангельшычыны ў графстве Корнуал. У гэтым жа графстве знаходзіцца батанічны сад, які завецца „Eden project”, то бок “Праект Эдэн” або “Праект Рай”. Вы можаце сказаць, а што тут такога надзвычайнага? У сьвеце поўна батанічных садоў, прычым розных памераў, профіляў і гэтак далей.

/

Асаблівасьцю ангельскага “Раю” зьяўляецца тое, што ўвесь комплекс паўстаў на месцы прамысловага радовішча па здабычы кааліну. Гэтая горная парода, якую яшчэ называюць белай глінай, выкарыстоўваецца ў будаўніцтве ды фармакалёгіі.
І вось, у вялізарным кар’еры пачаўся праект па адраджэньні зьнішчанага прыроднага асьсяродзя. У пэўным сэнсе “страчананы рай” для расьлін й чалавека. Так ахарактазаваў ідэю гэтага праекту ініцыятар ды кіраўнік “Eden project” у Корнуале Тым Сьміт

Тым Сьміт: Цяжка паверыць, што яшчэ ў кастрычніку 1998-га году тут быў сапраўдны канец сьвету: пустая зямля, рэшткі сьмецця, залітыя вадой. Мы вырашылі, што трэба гэтае месца зьмяніць, рэгенэраваць, стварыць сымбаль для аптымізму, паказваючы, што звычайныя людзі, якія працуюць разам, могуць зрабіць амаль немагчымае. Гэта вельмі важна ў сучасным сьвеце, які патрабуе, каб чалавек паказваў сябе зь як мага лепшага боку. Каб мы зразумелі, што мы ёсьць часткай прыроды, а не стаім па-над прыродай.

На месцы былога родовішча паўсталі два геадызійныя купалы са сьвятлопранікальнага плястыку. Яны нібы перавертнутыя чашы, дзе чалавечая рука старанна стварыла ды ўтрымлівае ўмовы для існаваньня розных расьлін з усяго сьвету. У першую чаргу – гэта два біёмы, то бок экасыстэмы - трапікальнага лесу ды міжземнамор’я. Агулам гэта некалькі тысяч гатункаў.

/

/

Чалавек стварыў унікальную канструкцыю, а далей прырода ўзяла сваё. Вось як гэты сакрэт характарызуюць супрацоўнікі саду.

Джо: Расьліны стварылі самі для сябе клімат унутры. Вельмі важную ролю адыгрывае вільгаць. Яна структуруе ўвесь біём. Вільгаці вельмі шмат у паветры. Іншае важная рэч – гэта сьвятло. У выніку іх сумяшчэньня паўстае такі клімат.

/

Яшчэ адной асаблівасьцю гэтага месца зьяўляецца экалягічнасьць ды накіраванасьць на мясцовае разьвіцьцё. У парку дзейнічае сталоўка, дзе працуюць мясцовыя жыхары, а кормяць тым, што вырошчваюць у парку. Шырока распаўсюджана выкарыстаньне пераапрацаваных матэрыялаў. Усё гэта створана з думкай пра доўгатэрміновае разьвіцьцё, кажа супрацоўніца Джэйн.

/Джэйн: Мы выкарыстоўваем мноства перапрацаванай выкарыстанай драўніны, мноства расьлінаў, якія могуць жыць у сухім клімаце. Таксама карыстаемся паслугай мясцовых майстраў ды рамесьнікаў. Усё робім з натуральных матэрыялаў, уключна зь дзіцячымі пляцоўкамі.

“Eden project” – гэта ня проста батанічны сад: гэта адукацыйная ды сацыяльная ўстанова, дзе ладзіцца мноства праектаў для дарослых і дзяцей. Як, напрыклад, экалягічнае й ашчаднае харчаваньне, або сацыяльныя мерапрыемствы па дапамозе бездомным і беспрацоўным. Гавораць мэнэджары парку.

/

Каміля: Гэта праект па заахвочваньні мясцовага насельніцтва з Корнуалу, каб яны самі вырошчвалі ядомыя расьліны, не баяліся нечага новага...

Джудзі: Мы запрашаем тых, хто сам бы да нас не прыехаў. У нас ужо блізу 2 тыс. бездомных, кінутых усімі людзьмі рознага ўзросту. Мы вучым іх, каб яны маглі нагадаць пра сябе.

На гэтым не сканчаецца сьпіс праграмаў, якія рэалізуе гэты “Райскі сад”. Гэта й музыка, і мастацтва, і навука.../

Усё дзеля таго, каб асоба, якая завітае ў гэты сад, выйшла зь яго з большымі ведамі пра навакольны сьвет і сваю повязь зь ім.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт