Logo Polskiego Radia
Print

„Ашуканцы Лукашэнкі”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.04.2013 13:24
Лукашэнка й яго сьвіта допінг сваіх спартоўцаў называюць правакацыяй і палітычнай помстай з боку Захада.

/

„Gazeta Wyborcza”: „Ашуканцы Лукашэнкі” – у артыкуле пад такой назвай выданьне апісвае сытуацыю ў беларускім спорце, у якім рэгулярна адбываюцца допінгавыя скандалы. Аднак Лукашэнка й яго сьвіта ўпарта кажуць пра правакацыі й палітычную помсту Захаду. Злапаныя на допінгу спартоўцы, паводле іх, сталі ахвярамі паляваньня на чараўніц. Некаторыя зь іх робяць палітычную кар’еру.

Апошні допінгавы скандал здарыўся на Алімпіядзе ў Лёндане. Надзея Астапчук здабыла залаты мэдаль. Яе посьпех не трываў доўга, першае месца ў яе забралі за ўжываньне стэрыдаў.

Беларускія чыноўнікі ня ўтойваюць, што падтрымка спартоўцаў зьяўляецца важнам элемэнтам дзяржаўнай палітыкі. “Перамогі ствараюць імідж краіны й нашага прэзыдэнта”, - заявіў нядаўна дарадчык прэзыдэнта па пытаньнях спорту Максім Рыжанкоў. У беларускай намэнлятуры гэтая пасада важнейшая нават за міністра спорту.

“Беларускі спорт не зьяўляецца выключэньнем. Падобныя скандалы выбухаюць і ў іншых краінах сьвету”, - тлумачыць галоўны рэдактар “Прэсболу” Ўладзімір Беражкоў. Але гэта беларускія чыноўнікі ня ўтойваюць, што ў іх краіне існуе згода на ўжываньне допінгу.

Найчасьцейшай тактыкай абароны зьяўляецца атака на канкурэнцыю ці на антыдопінгавае агенцтва ў падрыхтоўцы палітычнай правакацыі супраць Беларусі. Беларуская прэса называе чарговыя выпадкі паляваньнем на чараўніц і ахвотна намякае на палітычны кантэкст справаў.

Ахвяры “антыдопінгавай кампаніі” ўлада прасоўвае ўверх. Вадзім Дзявятоўскі сёньня зьяўляецца дэпутатам ад Белай Русі. Іван Ціхан – намесьнікам кіраўніка мясцовай філіі Дынама. Займаецца трэніроўкай моладзі. Сам Лукашэнка казаў да Надзеі Астапчук пасьля скандалу: “Надзея, жыцьцё на гэтым не заканчваецца. У цябе будзе яшчэ не адна магчымасьць паказаць сябе. Вялікім людзям заўсёды дастаецца”.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт