Славэнія – чарговая эўрапраблема
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.04.2013 14:40
Любляна стане чарговым, пасьля Кіпру, кандыдатам на фінансавую падтрымку.
Ljubljana, stolica SłoweniiFoto: Shermozle/Wikimedia
Слабасьць банкаў і рост бюджэтнага дэфіцыту выклікаюць у інвэстараў меркаваньні, што Любляна стане чарговым, пасьля Кіпру, кандыдатам на фінансавую падтрымку. Дзяржава, якая прэтэндавала на званьне тыгра новай Эўропы, уступае ў небясьпечны паварот.
Славэнскі ўрад, які пераняў уладу два тыдні таму, упэўнены, што ня будзе вымушаны прасіць міжнародную падтрымку, таму што структура эканомікі краіны іншая, чым у Кіпры. Перш за ўсё няма настолькі раздутага банкаўскага сэктара. У Кіпры вартасьць актываў банкаў у восем разоў перавышала ВУП дзяржавы, у Славэніі гэты паказчык складае 1,33. Што аднак не азначае, што сыстэма здаровая. У славэнскіх банках зьявіліся праблемы разам з выбухам крызысу й крахам на рынку нерухомасьці.
Праблемы закранаюць ня толькі банкаўскі сэктар. Трэць славэнскіх фірмаў змагаецца з сур’ёзнымі праблемамі й напэўна частка зь іх банкрутуе, - мяркуе старшыня Славэнскай гандлёва-прамысловай палаты. Урад Аленкі Братушэк да канца красавіка павінен падрыхтаваць выратавальны плян. Праўдападобна будзе падвышаны ПДВ на 2%, а буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы пройдуць прыватызацыю. Паводле спэцыялістаў, Славэніі будзе патрэбна 6-8 мільярдаў эўра пазыкі.
яс/Dziennik.Gazeta Prawna