Logo Polskiego Radia
Print

Непрыхільная сем’ям дзяржава

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.04.2013 15:10
У Польшчы дзейнічае супрацьсямейная падаткавая сыстэма.

Льготы для бацькоў намнога меншыя, чым у краінах Арганізацыі эўрапейскага эканамічнага супацоўніцтва.
Найбольшыя прасямейныя льготы існуюць у Люксэмбургу й Чэхіі.
У Чэхіі сінгл – адзінокі падаткаплатнік - аддае дзяржаве 42,2% сваіх даходаў, сям’я з двума дзецьмі – 20,7%. Вялікія прасямейныя льготы – 15% - увялі Нямеччына й Вугоршчына. Меншыя падаткі ў параўнаньні з сінгламі плацяць таксама бацькі ў Ірляндыі й Славэніі.

На процілеглым полюсе знаходзіцца Грэцыя. Там сем’і плацяць большыя падаткі, чым сінглы. Ніякіх ільготаў на дзяцей няма ў Чылі і ў Мэксіцы. Меншыя льготы ў параўнаньні з Польшчай – у Швэцыі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі й Японіі. Па дэмаграфічнай сытуацыі сярод 224 дзяржаваў Польшча знаходзіцца на 212 месцы. Таму цяжка зразумець польскую падаткавую сыстэму ў адносінах да людзей, якія выхоўваюць дзяцей.
Экспэрты палічылі, што выхаваньне дзіцяці ад нараджэньня да 20-і гадоў у Польшчы каштуе 176 тыс. злотых ($54 тысячы). Выхаваньне дваіх дзяцей – 317 тысяч злотых ($97 тысяч), траіх – 422 тысячы злотых ($130 тысяч), а чацьвярых – звыш паўмільёна злотых ($153 тысячы).
- У Польшчы гадаваць дзяцей – гэта дарагая прыемнасьць, а бацькоў за гэта яшчэ караюць, - кажа экспэрт Станіслаў Клюза.

яс/Rzeczpospolita

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт