Гаіці бядуе
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.01.2013 14:41
Прагназавалася, што Гаіці нарэшце расквітнее, што магчыма землятрус прынясе карысьць найбяднейшай дзяржаве на заходнім паўшар'і.
Нягледзячы на тое, што на падтрымку ахвяр землятрусу трохгадовай даўніны сабралі мільярды даляраў, 360 тысяч чалавек далей жывуць у намётах, а толькі чвэрць насельніцтва мае працу.
Дакладнай колькасьці ахвяр землятрусу 12 студзеня 2010 году не ўдалося падлічыць.
Праўдападобна, гэта 200-300 тысяч у краіне, якая налічвае 9 мільёнаў чалавек.
Сталіца Порт-о-Прэнс за адзін момант ператварылася ў руіны.
На дапамогу Гаіці было сабрана 3 мільярды даляраў прыватных ахвяраванняў. У два разы больш грошай ахвяравалі урады. Прагназавалася, што Гаіці нарэшце расквітнее, што магчыма землятрус прынясе карысьць найбяднейшай дзяржаве на заходнім паўшар'і.
МВФ прагназаваў рост ВУП на 8%. Найноўшыя дадзеныя гавораць толькі пра 2.5%. Найбольшы даход краіне дае продаж нафты, падараванай Гаіці Вэнэсуэлай. Бальшыня дабрачынных праектаў закончылася, донары ня хочуць больш даваць грошай. Амэрыканцы стварылі прамысловую зону, але дагэтуль там працуе адна толькі паўднёва-карэйская фабрыка, якая дае працу адной тысячы чалавек.
Праблемай зьяўляецца таксама слабасьць уладаў Гаіці. Міжнародная супольнасьць зрабіла няшмат, каб гэта зьмяніць.
Да таго ж у кастрычніку 2010 выбухнула эпідэмія халеры. Захварэлі паўмільёна чалавек. Памерлі каля 8 тысяч. Некалькі груп эпідэміёлягаў незалежна сьцьвердзілі, што хвароба прыйшла з Нэпалу, адкуль прыехалі добраахвотнікі місіі ААН. Халеры не было на высьпе апошнія 500 гадоў, жыхары страцілі на яе імунітэт. Дагэтуль ААН выдзяліла на барацьбу з эпідэміяй 120 мільёнаў даляраў. Адзін год працы місіі ААН на Гаіці каштуе 650 мільёнаў даляраў.
Калі б ААН быў дзяржавай, генэральны сакратар Пан Гі Мун павінен трапіць ў Гаагу ў камэру для злачынцаў за злачынствы супраць чалавецтва – сказаў у эфіры мясцовы журналіст.
яс/Gazeta Wyborcza