Януковіч хоча „Беларусі” ў Кіеве
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
26.10.2012 14:50
Партыя рэгіёнаў хоча абсалютнай перамогі на парлямэнцкіх выбарах.
Четвертый президент Украины Виктор Януковичkmu.gov.ua
Мэта -- зрабіць Януковіча пажыцьцёвым прэзыдэнтам, піша штодзёнка „Gazeta Wyborcza”.
Польскае выданьне размаўляе на тэму ўкраінскіх выбараў з украінскім філёзафам ды аглядальнікам палітычнага жыцьця Міраславам Паповічам.
Украінскі экспэрт зазначае, што на гэтых выбарах мноства фальшывых кандыдатаў. Людзі балятуюцца ў парлямэнт з адной мэтай, каб потым прадацца ўладам за мільён эўра. Партыя рэгіёнаў хоча мець канстытуцыйную большасьць: 300 дэпутатаў з 450. Дзякуючы гэтаму кіроўная партыя зможа самастойна мяняць Канстытуцыю краіны.
Тады партыя ўлады зьменіць характар выбараў прэзыдэнта. Больш ня будзе непасрэдных усеагульных выбараў. Замест украінскага народу прэзыдэнта будзе выбіраць парлямэнт.
У такіх умовах, лічыць экспэрт, Януковіч застанецца прэзыдэнтам і пасьля 2015 году, калі скончыцца ягоны тэрмін. Гэта азначае, што Януковіч застанецца практычна пажыцьцёвым прэзыдэнтам, а Ўкраіна ператворыцца ў Беларусь.
юл