Logo Polskiego Radia
Print

Эўропа аштрафавала Расею за Прыднястроўе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.10.2012 16:25
У непрызнанай Прыднястроўскай рэспубліцы, якая існуе дзякуючы падтрымцы Масквы, забаронена выкарыстаньне малдаўскай мовы.

/

Кішынёў адразу ж паскардзіўся ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Судзьдзі вынеслі вэрдыкт – Масква павінна заплаціць мільён эўра штрафу, піша штодзёнка „Dziennik Gazeta Prawna.

Эўрапейскі суд загадаў Расейскай Фэдэрацыі выплаціць кампэнсацыю ў памеры 6 тысяч эўра кожнаму заяўніку. У сувязі з тым, што скаргу падалі 170 чалавек, агульная сума штрафу сягае мільёна эўра.

Скаргу ў Эўрапейскі суд падалі ў 2004-2006 г.г. дзеці ды іх бацькі з Прыднястроўя. Яны скардзіліся на закрыцьцё школаў з малдаўскай мовай навучаньня. У 1992-м годзе сэпаратысцкія ўлады прынялі закон, які дазваляў выкарыстаньне малдаўскай мовы толькі з кірылічным алфавітам. У 1994-м годзе выкарыстаньне лацінскага алфавіту было прызнана адміністрацыйным парушэньнем. Гэты закон спрычыніўся да закрыцьця малдаўскіх школ.

Страсбурскі суд прызнаў, што сэпаратысцкі рэжым у Тыраспалі ня мог існаваць без вайсковай, эканамічнай ды палітычнай падтрымкі Расеі. У зьвязку з гэтым закрыцьцё малдаўскіх школ знаходзіцца ў юрысдыкцыі Расеі, а не Малдовы.

Масква нэгатыўна ацаніла гэты вэрдыкт ды назвала яго палітычна матываваным ды неаб’ектыўным. Расейскае МЗС зазначыла, што Масква - мірны пасярэднік у канфлікце паміж Малдовай ды Прыднястроўем.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт