Мільён рублёў за дэманстрацыю ў Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        18.05.2012 16:46
                    
                                 
                
                
                    “Адзіная Расея” плянуе штрафы, каб спыніць дэманстрантаў. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         За нелегальныя дэманстрацыі расейскім апазыцыянерам пагражаюць высокія штрафы. Папраўкі ў закон “Аб сходах” падрыхтавалі дэпутаты Дзярждумы ад партыі “Адзіная Расея”. 
Неабходнасьць увядзеньня паправак выклікана частымі пратэстамі апазыцыі ў Маскве. 
Так, плянуецца, што арганізатары нелегальнай акцыі будуць плаціць штраф у памеры паўтара мільёна рублёў. На сёньняшні дзень максымальны ўзровень штрафа складае 50 тысяч рублёў. Плянуецца, што для ўдзельнікаў дэманстрацыі штраф узрасьце з 5 тысяч да мільёна рублёў. Супраць праекта выступаюць камуністы, партыі “Справядлівая Расея” й Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі. Яны заяўляюць, што  пакінуць палату ў выпадку, калі праект будзе ўнесены на галасаваньне.
кл/вс