Logo Polskiego Radia
Print

Незвычайная кружэлка Л. Армстранга

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.04.2012 09:00
Запіс аднаго з апошніх выступаў джазмэна зьявіўся на рынку пасьля 40 гадоў.

/

На музычным рынку ЗША зьявіўся невядомы да гэтай пары запіс аднаго з апошніх канцэртаў сусьветнавядомага амэрыканскага джазавага сьпявака й трубача Люіса Амстранга.

Гаворка ідзе пра канцэрт, які адбыўся ў Вашынгтоне за некалькі месяцаў да сьмерці музыкі. 29-га студзеня 1971 году Люіс Амстранг выступіў у мясцовым Прэс-клюбе.

Вядомы трубач ужо цяжка хварэў - у яго былі праблемы з сэрцам і печаньню. Тым ня менш насуперак забароне лекараў ён зьявіўся ў клюбе й выканаў 5 твораў.

Гэты адзін з найбольш незвычайных канцэртаў музыкі пазьней быў выдадзены ў абмежаваным тыражы - 300 кружэлак. Іх атрымалі выключна ўдзельнікі згаданага канцэрту.

Цяпер, пасьля 40 гадоў кружэлка („Red Beans and Rice-ly Yours: Satchmo at the National Press Club") перавыдадзеная ў ЗША .

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт