Logo Polskiego Radia
Print

Парода зьвязаная з характарам уладальніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.04.2012 08:00
Паводле брытанскіх навукоўцаў, на падставе пароды сабакі можна вызначыць некаторыя рысы характару чалавека.

/

Паводле навукоўцаў, парода сабакі, якую мы выбіраем, можа сьведчыць пра рысы нашага характару. Падчас канфэрэнцыі British Psychological Society ў Лёндане гаворка ішла пра тое, што ўласьнікі паляўнічых сабак эмацыйна стабільныя, а сабакі, якія суправаджаюць чалавека – адкрыта ставяцца да новага.

Да такіх высноваў прыйшлі брытанскія навукоўцы Джо Фэрэн (Jo Fearon) і доктар Лянс Уоркман (Lans Workman) пасьля аналізу вынікаў дасьледаваньня праведзянага ў інтэрнэце. У яго рамках тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў адказвалі на пытаньні тэсту, які дазвалялі ацаніць некалькі рысаў індывідуальнасьці, напрыклад, экстравагантнасьць, сяброўскасьць і эмацыйную стабільнасьць. Удзельнікі тэсту пазначалі таксама, якой пароды ў іх сабака.

Аналіз дадзеных паказаў, што ўладальнікі хатніх сабак і сабак- пастухoў - экстраверты. Уласьнікі дрэсіраваных пародаў - сяброўскія. Уласьнікі паляўнічых сабак – эмацыйна стабільныя, а сабакі, якія суправаджаюць чалавека – адкрыта ставяцца да новага.

Паводле брытанскіх навукоўцаў, дасьледаваньне сьведчыць пра тое, што на падставе абранай пароды сабакі можна вызначыць некаторыя рысы характару чалавека.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт