Газпром будуе Паўднёвы паток
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.04.2012 15:50
Такім чынам нафтаканцэрн абыходзіць транзытныя Ўкраіну й Беларусь.
Яшчэ ў гэтым годзе Газпром пачне будаўніцтва газаправоду Паўднёвы паток па дне Чорнага мора. Нафтаканцэрн ужо ўзгодніў плян работы з партнэрам суполкі South Stream – італьянскай карпарацыяй ENI. Работы плянуецца пачаць у сьнежні.
У першую чаргу пачнецца будаўніцтва ніткі, якая пойдзе праз Балгарыю й Сэрбію ў Аўстрыю. Затым у ніжняй частцы Адрыятычнага мора будзе пракладзена другая нітка, якая будзе пастаўляць газ у Італію.
Кіраўнік Газпрома Аляксей Мілер заявіў, што спажыўцы ў Паўднёвай Эўропе атрымаюць блакітнае паліва ў 2015 годзе.
Дзякуючы Паўднёваму газаправоду расейскі манапаліст стане незалежным ад транзытных краін, такіх як Украіна й Беларусь.
Некалькі дзён таму пачало дзейнічаць другое адгалінаваньне Паўночнага трубаправода, які па дне Балтыйскага мора пастаўляе расейскі газ у Нямеччыну.
яс