Нэанацысцкі скандал у Коста-Рыцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        18.04.2012 17:25
                    
                                 
                
                    
                
                
                    З кастарыканскай паліцыі звольнены супрацоўнік, на целе якога знайшлі 52 нэанацысцкія татуіроўкі. 
                
                
                
                
               
                
                         
  У Цэнтарльнай Амэрыцы здарыўся небывалы раней нэанацысцкі скандал. З кастарыканскай паліцыі звольнены супрацоўнік, на целе якога знайшлі 52 нэанацысцкія татуіроўкі. Завуць героя Рональд Эрэра.  У сацыяльных сетках – сотні яго фотаздымкаў у нэанацысцкай уніформе.
Таксама Эрэра любіў фатаграфавацца ў паліцэйскай форме, ускідваючы руку ўгору, як Гітлер. Пра выпадкі, каб нацы-паліцэйскі зьбіў каго-небудзь ці забіў на расісцкай глебе – пакуль невядома.
Калі журналісты прыйшлі да звольненага паліцэйскага ў госьці, той з гонарам паказаў нацысцкія тату.
Супраць каго “ваюе” паліцэйскі-нацыст, мулат з выгляду?
Як аказалася, ахвяры знайшліся. Эрэра заявіў журналістам наступнае: “Я павінен увайсці ў дом да габрэя, каб абараніць народ”.
Эрэра выглядае паўвар’ятам, худым і неадэкватным мужчынам. Таму кастарыканцы зьдзівіліся, як такі чалавек трапіў у паліцыю?
Шэф кастарыканскай паліцыі завіў, што будзе больш пільна адсочваць псіхічныя асаблівасьці кандыдатаў на службу.
Аляксандр Парошын,
спэцыяльна для Беларускай службы Польскага радыё,
Сан-Хасэ, Коста Рыка
фота аўтара