Прэзыдэнтам Паўднёвай Асэтыі стане былы шэф КДБ
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
09.04.2012 18:44
Былая лідарка апазыцыі больш за месяц правяла ў шпіталі.
Фота: gorod48.ru
Былы шэф КДБ Леанід Табілаў выграў другі тур паўторных выбараў прэзыдэнта ў Паўднёвай Асэтыі. Ён атрымаў 54% галасоў – паінфармавала цэнтральная выбарчая камісія сэпаратысцкай рэспублікі.
Супернік Табілава, упаўнаважаны па правах чалавека Давід Санкоеў атрымаў 42,7% галасоў. Выбарчая яўка склала 71%.
На папярэдніх выбарах прэзыдэнта Паўднёвай Асэтыі кандыдата Анатолія Бібілава, якога падтрымліваў Крэмль, перамагла прадстаўніца апазыцыі Ала Джыоева. Аднак Вярхоўны суд сэпаратысцкай рэспублікі ануляваў выбары й загадаў правесьці паўторнае галасаваньне. Ала Джыоева была арыштаваная спэцслужбамі і ў выніку гіпэртанічнага крызу патрапіла ў шпіталь, дзе яна знаходзілася да 24 сакавіка.
Грузія лічыць нелегальнымі выбары ў Паўднёвай Асэтыі, незалежнасьці якой Тбілісі не прызнае.
РАР/ап