Японцы скарачаюць забойствы кітоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Yury Vysotski
                        
                        09.03.2012 23:00
                    
                                 
                
                
                    Арганізацыі па ахове правоў жывел зрабілі жыццё кітабояў невыносным.
                
                
                
                
               
                
                          
 
Японцы вырашылі скараціць сэзон лоўлі кітоў. Такое рашэньне японскага ўраду падтрымалі й мясцовыя эколягі, якія беспаспяхова ўжо шмат гадоў змагаюцца за забарону гэтага промыслу. Японскае агенцтва па рыбнай лоўлі інфармуе пра 267 кітоў, злоўленых у рыбацкія сеці. Пры гэтым гадавы плян прадугледжваў, што ахвярамі рыбакоў стане каля 900 гэтых грацыёзных жывел. Рашэньне скараціць аб’ёмы працы кітабояў былі прадыктаваныя пастаянным ціскам і нават сабатажам з боку абаронцаў правоў жывёл. Актывісты з арганізацыі Sea Shepherd штогод стваралі перашкоды для працы кітабояў, а гэта ў сваю чаргу не дазваляла ім зарабіць на жыцьцё. Лавіць кітоў у такіх умовах стала проста эканамічна нявыгадна. 
Лоўля кітоў у камэрцыйных мэтах забароненая ва ўсім сьвеце, але японцы сьцьвярджаюць, што яны робяць гэта ў навуковых мэтах. Прадстаўнікі шэрагу ўрадавых і экалягічных арганізацый падкрэсьліваюць, што далёка ня ўсе кіты, злоўленыя рукамі японцаў, трапляюць у лябараторыі, частка зь іх ідзе ў японскія рэстараны. 
юв